МНС 26 ліпеня запрашае мінчан і гасцей сталіцы на Дзень пажарнай службы Беларусі. Аб гэтым піша БелТА.
Мерапрыемствы пачнуцца ў 11.00 на плошчы Перамогі ў Мінску з ускладання кветак да манумента Перамогі.
Акрамя таго, у парку размесціцца рарытэтная і сучасная пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка.Потым у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага жыхароў і гасцей сталіцы чакае насычаная навучальна-забаўляльная праграма. У прыватнасці, запланаваны плац-канцэрт узвода ганаровай варты і дэфіле зводнага духавога аркестра МНС, паказальныя выступленні вадалазна-выратавальнай службы і яркая водная феерыя, таварыскі футбольны матч паміж камандамі МНС Рэспублікі Беларусь і МНС Расіі, работа пляцовак з конкурсамі і актыўнымі гульнямі дзяцей і дарослых, святочны канцэрт.
Фота з адкрытых крыніц