Top.Mail.Ru

Плацежная сістэма, харчбяспека, прамыя авіярэйсы. Што Беларусь прапануе партнёрам па ШАС

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва 18 лістапада ў Маскве назваў ініцыятывы, якія Беларусь прапануе рэалізаваць у рамках ШАС, павеламіла БелТА. 


«Створаная першапачаткова як аб’яднанне для палітычнага дыялогу і забеспячэння рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва за амаль чвэрць стагоддзя істотна прырасла новымі дзяржаўнымі членамі і партнёрамі і ператварылася ў аўтарытэтную дыялогавую пляцоўку для вырашэння шырокага комплексу пытанняў для мірнага суіснавання і працвітання нашых краін і народаў. Цяньзінская дэкларацыя Савета кіраўнікоў дзяржаў членаў ШАС, роўна як і прыняты ў Кітаі нашымі лідарамі пакет дакументаў, у поўнай меры адлюстроўваюць шматграннасць сфер прыкладання сумесных намаганняў», — сказаў Аляксандр Турчын.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю