Сёння арэнда — гэта другі па запатрабаванасці пасля дагавора пастаўкі від дагавора ў гаспадарчай і эканамічнай дзейнасці. Адсюль і актуальнасць прынятай на Пленуме Вярхоўнага Суда пастановы: яна накіраваны на абарону ўдзельнікаў рынку і прадухіленне злоўжыванняў з боку нядобрасумленных арандадаўцаў.
Увогуле, арэндныя праваадносіны і спрэчкі, якія з іх вынікаюць, закранаюць шырокае кола інтарэсаў як бізнес-супольнасці, так і фізічных асоб, падкрэсліла намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда, старшыня судовай калегіі па эканамічных справах Наталля Сарнаўская.
Аднак усюды існуюць свае складанасці. І менавіта складанасць прававога рэгулявання арэндных праваадносін абумовіла неабходнасць сістэматызацыі судовых падыходаў, забеспячэння адзінай судовай практыкі на ўзроўні Пленума. Па словах Наталлі Сарнаўскай, новая пастанова замацоўвае некалькі ключавых прынцыпаў.
Сярод іх — узважаны падыход да разгляду спраў, каб не нанесці шкоды эканоміцы; безумоўны прыярытэт захавання судамі сумленнасці бакоў; спыненне злоўжывання правам; рэальнае аднаўленне парушаных правоў удзельнікаў арэндных праваадносін. «Упершыню для выпрацоўкі ўзважаных тлумачэнняў па шэрагу няпростых прававых сітуацый мы спыталі меркаванне не толькі асобных вучоных, але і ўсіх вядучых дзяржаўных ВНУ нашай краіны, — адзначыла Наталля Сарнаўская. — Атрыманыя пункты гледжання былі дэталёва вывучаны і ўлічаны пры вызначэнні прадстаўленых на абмеркаванне падыходаў».
Таксама судам дадзены рэкамендацыі адносна ўзважанага падыходу да прыняцця рашэнняў. «Суддзя павінен вельмі комплексна падыходзіць да той праблемы, якую ён разглядае, і думаць аб наступствах прынятага рашэння. Паколькі за справамі дадзенай катэгорыі часта стаіць лёс самога прадпрыемства, вытворчасці. А кожнае з іх важна для нашай эканомікі», — падкрэсліла Наталля Сарнаўская.
Аміна НАЗАРАВА
Фота БелТА