Top.Mail.Ru

Плыўчыха Шылко заваявала серабро кантынентальнага форуму-U18

Беларуска Валерыя Шылко заняла другое месца на першынстве Еўропы па плаванні сярод юніёраў да 18 гадоў, паведамляе БелТА.



Спаборніцтвы прымае нямецкі Мюнхен. У фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м брасам Шылко спыніла секундамер на адзнацы 31,38 сек. і стала сярэбраным прызёрам. Перамогу з часам 30,88 сек. атрымала расіянка Соф’я Ануфрыева. Яшчэ адна беларуска Аліса Белая замкнула топ-5.

Раней на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы другое месца на 50-метроўцы на спіне заняў наш Арцём Ярмак.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю