Top.Mail.Ru

Плыўчыхі Куляшова і Змушко выйшлі ў паўфіналы на чэмпіянаце Еўропы

Дзве беларускія плыўчыхі выступяць у паўфіналах чацвярга на чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту ў Парыжы, паведаміла БелТА.


Па выніках ранішніх папярэдніх заплываў на стаметроўцы батэрфляем Настасся Куляшова паказала шосты рэзультат сярод 46 удзельніц, таксама шостай сярод 24 дзяўчат на дыстанцыі 200 м брасам стала Аліна Змушко. Кваліфікацыйны бар’ер у абодвух відах пераадолелі па 16 лепшых спартсменак. Паўфіналы з удзелам беларусак пройдуць вечарам 13 жніўня.

У ранішняй праграме чацвярга адбыліся адборачныя заплывы на 50 м на спіне ў мужчын, на старт якіх выйшлі 72 чалавекі. Наш Арцём Ярмак заняў 25-е месца, у беларуса Уладзіміра Мамекіна 40-я пазіцыя.

Цяпер у актыве беларускай каманды па плаванні адзін медаль чэмпіянату Еўропы ў Парыжы — бронзу ў фінале на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем заваяваў Рыгор Пякарскі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю