Top.Mail.Ru
206

Пляцоўка міжнароднага ўзроўню! У Гродне ўзводзяць шматфункцыянальны спартыўны комплекс

Гродна можа стаць месцам правядзення міжнародных спаборніцтваў па гульнявых відах спорту. Тут узводзяць шматфункцыянальны комплекс. Ужо на этапе праектавання ўлічаны ўсе патрабаванні федэрацый, расказалі на СТВ.


Аб’ект будзе складацца з чатырох блокаў. У галоўным корпусе работы выкананы на 70 %. Праз два месяцы будаўнікі пачнуць кладку пакрыцця. Будуць абсталяваны дзве залы па гульнявых відах спорту — на 200 і 500 месцаў. Прадумана пытанне арганізацыі трансляцый матчаў — запраектаваныя кабіны для каментатараў. Гонар спартыўнага цэнтра — басейн.

Максім Малахоўскі, начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама:
«50-метровы басейн будзе дзяліцца спецыяльнай платформай на два басейны па 25 метраў. Плюс там прадугледжана спецыяльная шторка для таго, каб можна было праводзіць нават міжнароднае спаборніцтва на так званай кароткай вадзе, на 25-метровых басейнах. Таксама 500 гледачоў будзе. І што ў басейне, што ў гульнявых залах будуць стаяць усе сучасныя сістэмы, у тым ліку і для тэлебачання. Таксама будуць стаяць ужо дынамічныя камеры».

На базе спартыўнага комплексу размесціцца рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр з найноўшым абсталяваннем і залай сухога плавання.

Чытайце таксама: У Гродне пачалі будаўніцтва стаматалагічнага цэнтра

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю