Top.Mail.Ru
259

Побач са скульптурай гіганцкага зубра на трасе М1 плануюць пабудаваць кафэ

«Крылы сяброўства» Брэстчыны.


Каля скульптуры гіганцкага зубра на граніцы Брэсцкай і Мінскай абласцей па трасе М1 плануюць пабудаваць кафэ, паведамляе БелТА са спасылкай на словы старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама Андрэя Слуцкага.

Любімае турыстамі месца неўзабаве зноў зменіцца. У 2022-2023 гадах скульптуру зубра адрэстаўравалі, зрабіўшы яе больш яркай і прыкметнай, а прылеглае месца добраўпарадкавалі: абсталявалі паркоўку, устанавілі вялікі габіён «Брэсцкая вобласць».

«Зубр на трасе М1 — месца прыцягнення. Новае аблічча гэтага месца сфарміравалася, калі зрабілі пляцоўку, паркоўку. Людзі сталі часцей спыняцца, фатаграфавацца, бавіць тут час, адпачываць. Само сабой, напрошваецца месца, дзе можна было б і перакусіць, чай, каву папіць. Мы дашлі да высновы, што трэба пабудаваць такі аб’ект. Ён там патрэбны і будзе запатрабаваны», — расказаў Андрэй Слуцкі
У Брэсцкім аблвыканкаме вырашылі, што дзякуючы будаўніцтву кавярні турыстычная лакацыя ля скульптуры зубра стане завершанай. «Каля знака мы сустракаем дэлегацыі, якія накіроўваюцца ў Брэсцкую вобласць. Таксама момант гасціннасці», — дадаў старшыня камітэта.

Рабочая назва праекта — «Крылы сяброўства». Праектныя інстытуты прапанавалі некалькі варыянтаў дызайну аб’екта прыдарожнага сэрвісу, схемы размяшчэння кафэ. «Будзем выходзіць у бліжэйшы час на дагаворныя адносіны і будаваць гэта кафэ, — адзначыў Андрэй Слуцкі. — Камень, шкло — прыродныя матэрыялы будуць спалучацца, калі разглядаць комплекс у цэлым».

Фота: virtualbrest.ru

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю