Top.Mail.Ru

«Поезд Памяці» адправіцца 22 чэрвеня з Брэста

«Поезд Памяці» адправіцца 22 чэрвеня з Брэста і завершыць падарожжа 4 ліпеня ў Мінску, паведамілі БелТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Пяты сезон праекта ўключае наведванне мемарыяльных комплексаў (Брэсцкая крэпасць-герой, Хатынь, комплекс на Мамаевым кургане), сустрэчы з ветэранамі, гісторыкамі і дзяржаўнымі дзеячамі.

«Поезд Памяці» — маштабны міжнародны культурна-адукацыйны праект, ініцыяваны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.

У гэтым годзе амаль 12 тыс. беларускіх дзесяцікласнікаў змагаліся за права прадстаўляць краіну ў праекце «Поезд Памяці».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю