Top.Mail.Ru

Полацк 12–13 кастрычніка прыме маштабны форум «Размова аб важным: шчаслівая сям'я — моцная дзяржава»

Што робіць грамадства згуртаваным, а краіну — моцнай і квітнеючай

Пытанні арганізацыйнага і змястоўнага напаўнення форуму сталі прадметам дэталёвага абмеркавання на рабочай нарадзе пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Ігара Брылевіча з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Наталлі Паўлючэнкі, прадстаўнікоў рэгіянальнай улады і парламентарыяў.

Маючы адбыцца дыялог падкрэсліць высокі прадстаўнічы статус міжпарламенцкага ўзаемадзеяння: свой удзел у форуме пацвердзілі ўжо замежныя парламентарыі, кіраўнікі профільных камітэтаў і эксперты ў галіне сямейнай і сацыяльнай палітыкі.

Праграмай прадугледжаны круглы стол, на якім абмяняюцца найлепшымі нацыянальнымі практыкамі падтрымкі інстытутаў сям’і, мацярынства і дзяцінства. Гэта адкрытая пляцоўка для дэманстрацыі беларускага досведу, дзе сістэмны дзяржаўны клопат пра чалавека пацвярджаецца рэальнымі справамі і сацыяльнымі гарантыямі.

Беларуская мадэль каштоўная менавіта сваёй практычнай скіраванасцю. Удзельнікі форуму змогуць на свае вочы ўбачыць, як дзяржаўныя арыенціры рэалізуюцца на месцах — ад карпаратыўных сацыяльных пакетаў для жанчын на прадпрыемствах Полацкага раёна да падтрымкі ініцыятыў маладых сем’яў. Кульмінацыяй двухдзённай праграмы стане глыбокая і душэўная дыялогавая сустрэча з сем’ямі, якія прыехалі з усіх абласцей Беларусі, што традыцыйна пройдзе ў атмасферы высокай духоўнай спадчыны Полацкай зямлі.

Ігар Брылевіч акцэнтаваў увагу на неабходнасці бездакорнай лагістыкі і змястоўнай дакладнасці ўсіх пляцовак. Дыялог, які адбудзецца ў Полацку, закліканы наглядна паказаць сусветнай супольнасці: менавіта моцная, шчаслівая і акружаная клопатам дзяржавы сям’я робіць грамадства згуртаваным, а краіну — моцнай і квітнеючай.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю