Top.Mail.Ru

Полацк ладзіць «Цэнтр Еўропы»

29 — 30 мая ў Полацку пройдзе IX літаратурны форум «Цэнтр Еўропы». 


Літаратурны фестываль, галоўная роля ў арганізацыі якога належыць Цэнтру культуры «Полацк», Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме, стаў добрай асветніцкай традыцыяй Віцебшчыны і ўвогуле Беларусі. Удзел у форуме як аўтары прымаюць 104 пісьменнікі з шасці краін свету. Сустрэчы фіналістаў, якіх вызначыла аўтарытэтнае пісьменніцкае журы, папярэднічалі шырокія стасункі ў лічбавай прасторы з дзесяткамі таленавітых паэтаў і празаікаў. 

Што цікава, самаму маладому ўдзельніку, чые творы паступілі на творчы конкурс, — 21 год, самаму старэйшаму — 92 гады. Запланаваны на форуме творчыя сустрэчы з членамі журы конкурса — аўтарытэтнымі літаратарамі. Адбудзецца таксама прэзентацыя анталогіі «Полацкі альбом». У час паэтычнага open-air каля памятнага знака «Полацк — геаграфічны цэнтр Еўропы» будзе працаваць адкрыты мікрафон «Полацку — 1164». У межах форума пройдуць конкурсы «Паэт-артыст», на прыз глядацкіх сімпатый — у намінацыях «Паэзія», «Мовай Янкі Купалы і Якуба Коласа», «Малая проза». «Быць жанчынай — што гэта значыць?».

Мікола БЕРЛЕЖ 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю