Top.Mail.Ru

Польшча аднавіла работу пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю

Польскі бок аднавіў работу пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю, перадае БелТА.


У пункце пропуску «Бераставіца» (сумежны польскі «Баброўнікі») у 2 гадзіны ночы праз граніцу прайшлі першыя транспартныя сродкі.


Першым заехаў у Беларусь Віктар. «Езджу не часта, вось брата прывёз у Беларусь. Аформілі нармальна, як належыць, усё ў тэрмін, без спазненняў. Усё (адкрыццё граніцы. — Заўвага БЕЛТА) дзякуючы старанням дыпламатаў дзвюх краін. Так і павінна быць. Граніцы павінны працаваць», — сказаў мужчына.

Аляксандр родам з Беларусі, але 10 год жыве ў Германіі. «Еду да бацькоў у Брэст. Быў у іх паўтара месяца таму. Езджу часта, зараз вырашыў тут граніцу прайсці, каб да іншых сваякоў заехаць у Масты. Застануся ў іх на начлег, а потым да бацькоў. Вельмі рады адкрыццю граніцы.


Цяпер не трэба стаяць у гэтых чэргах, вельмі рады, бо апошні раз таксама стаялі з польскага боку 18 гадзін. А калі з маленькім дзіцем едзеш, яно не зусім камфортна», — падзяліўся ён.

Разам з жонкай едзе ў населены пункт побач з Беластокам Павел. «У нас сваякоў шмат у Польшчы, едзем зараз да іх. Не бачыліся год. Мы ездзілі праз „Брэст“, але там на аўтобусе, а тут паехалі ўжо на машыне. Шлях нашмат скараціўся, на кіламетраў 200. Усё гэта пойдзе на карысць двум бакам», — адзначыў мужчына.


Сяргей з Бераставіцкага раёна вырашыў скарыстацца адкрыццём пункта пропуску непадалёку ад дома і наведаць сваякоў. «Я сам з пасёлка Пагранічны. Розніца цяпер па адлегласці для мяне істотная», — сказаў мужчына.

Пачаў работу і пункт пропуску «Кузніца Беластоцкая» (сумежны беларускі «Брузгі»)

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю