Top.Mail.Ru
214

Польшча пабудуе новую электронную сцяну на граніцы з Беларуссю

На польска-беларускай граніцы ў Люблінскім ваяводстве вядзецца будаўніцтва электроннай загароды, паведамляе Sputnik са спасылкай на словы міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаша Семаняка.



У цяперашні час ідуць інтэнсіўныя работы на пагранічнай рацэ Буг. Сцяну плануюць узвесці да 20 ліпеня.

Электронная загарода на рацэ Буг будзе складацца з каля 1800 мачтаў, абсталяванымі 4500 камерамі кругласутачнага і цеплавізійнага назірання. Акрамя таго, бар’ер абсталююць спецыяльнымі датчыкамі, якія рэагуюць на рух. Таксама плануецца пракласці каля 200 км сілавых кабеляў і столькі ж кабеляў перадачы.

На інфраструктуру паблізу польска-беларускай граніцы, у тым ліку на ўмацаванне фізічнага бар’ера, было ўжо патрачана каля 700 млн долараў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю