Улады Польшчы працягнулі дзеянне ўведзенай у чэрвені 2024-га буфернай зоны ўздоўж граніцы з Беларуссю на 90 дзён. Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйнай старонцы польскага МУС у сацыяльнай сетцы X.
«Пастановай міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі часовая забарона на знаходжанне ў буфернай зоне на польска-беларускай граніцы падоўжаная яшчэ на 90 дзён. Пастанова апублікаваная ў „Заканадаўчым весніку“ 3 снежня і ўваходзіць у дзеянне ў пятніцу, 5 снежня 2025 года», — гаворыцца ў паведамленні.
Польшча ўвяла буферную зону на граніцы з Беларуссю ў чэрвені 2024 года тэрмінам на 90 дзён. Пасля яе дзеянне неаднаразова падаўжалася.