Top.Mail.Ru

Польшча выплаціць 1,4 млрд злотых аўстралійскай кампаніі за незаконнае прыпыненне яе дзейнасці

Чарговы буйны штраф накладзены на Польшчу, Варшаве давядзецца выплаціць 1,4 млрд злотых (327 млн еўраў) аўстралійскай горназдабыўной кампаніі за незаконнае прыпыненне яе дзейнасці. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Polskie Radio.


Вядома, што спрэчка па гэтым пытанні цягнецца ўжо некалькі гадоў. Міжнародны арбітражны суд у канцы 2024 года вынес рашэнне, што польскія ўлады незаконна стрымалі будаўніцтва аўстралійскай кампаніяй GreenX Metals вугальнай шахты імя Іаана Карскага на ўсходзе Польшчы.

Польшча ў пачатку 2026 года паспрабавала скасаваць арбітражную пастанову на карысць GreenX, аднак Міжнародны камерцыйны суд Сінгапура адхіліў іск Варшавы. 

«Штраф з’яўляецца вынікам недапушчэння будаўніцтва аб’екта, нягледзячы на тое, што інвестар ужо атрымаў неабходную дакументацыю і першачарговае права. Адміністрацыйныя ўлады наўмысна затрымлівалі выдачу дазволаў замежнай кампаніі. Урэшце спрэчныя радовішчы былі перададзеныя дзяржаўнай шахце «Багданка», — адзначаецца ў публікацыі. 


Аўстралійская кампанія паведаміла, што выкарыстоўвае кампенсацыйныя грошы для будаўніцтва сучаснага меднага рудніка ў Заходняй Германіі.

Раней таксама стала вядома, што суд у Бруселі абавязаў Польшчу выплаціць штраф у 1,5 млрд еўра за адмову ад часткі паставак антыковідных вакцын кампаніі Pfizer. Кантракт быў заключаны ў 2021 годзе праз Еўракамісію. Кожная дзяржава ЕС тады павінна была закупіць пэўную колькасць доз, аднак Варшава адмовілася ад часткі паставак, не маючы на тое падстаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю