Top.Mail.Ru
243

Польскі аўтагоншчык зажыва згарэў пасля аварыі падчас чэмпіянату краіны

Жахлівая трагедыя адбылася ў суседняй з Беларуссю краіне. Этап чэмпіянату Польшчы па ралі аказаўся апошнім для 40-гадовага Артура Сянкоўскага. Пра гэта паведамляе «Мінская праўда». 


На адным з участкаў трасы ў Нысе ён не справіўся з кіраваннем, машына ўрэзалася ў дрэва і загарэлася. Нягледзячы на амаль імгненнае прыбыццё скорай, выратаваць гоншчыка не ўдалося.

Цяпер урачы змагаюцца за жыццё штурмана пілота Мацея Кшысік, які быў дастаўлены ў бальніцу з цяжкімі апёкамі.

Арганізатары датэрмінова завяршылі заезды 12 кастрычніка, матываваўшы тым, што пасля падобнай трагічнай аварыі было б кашчунствам ў адносінах да родных і блізкіх загінулага, а таксама ўсіх удзельнікаў гонкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю