У Венгрыі ў аварыю трапіў польскі аўтобус, ёсць ахвяры. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр, паведамляе ТАСС.
«12 чалавек загінулі і прынамсі 10 атрымалі цяжкія калецтвы, калі польскі аўтобус ноччу з’ехаў у кювет на аўтамагістралі М3», — напісаў Петэр Мадзьяр у Facebook.
Партал Telex паведамляе, што ДТЗ здарылася паблізу горада Ньірэдзьхаза — гэта паўночны ўсход Венгрыі. У аўтобусе ехалі 57 пасажыраў і 2 кіроўцы. Дарогу на ўчастку, дзе адбылася аварыя, часова перакрылі. Для перамяшчэння аўтобуса ратавальнікам спатрэбіліся краны.