Top.Mail.Ru

Попыт на аўтамабілі беларускай вытворчасці стабільна ідзе ўгару

Чарговы рэкорд «БЕЛДЖЫ»

У жніўні СЗАТ «БЕЛДЖЫ» ўстанавіла новы гістарычны рэкорд па продажах у Беларусі — за месяц было рэалізавана больш за 6,5 тысячы аўтамабіляў BELGEE і Geely, паведамілі на прадпрыемстве.

Попыт на аўтамабілі беларускай вытворчасці стабільна расце з пачатку года. Уздым прыпаў на ліпень, калі продажы павялічыліся амаль на 30 %. У жніўні рост прадоўжыўся, дадаўшы яшчэ 16% у параўнанні з папярэднім месяцам.

Лідарам рынку зноў стаў красовер BELGEE X50+, на які ў жніўні прыпадала больш за 1750 здзелак у Беларусі. Нягледзячы на тое што мадэль стартавала бліжэй да канца красавіка, на сёння рэалізавана ўжо больш за 5100 аўтамабіляў. Рэкорд у жніўні паставіў і седан BELGEE S50 — звыш 1300 прададзеных аўтамабіляў толькі на ўнутраным рынку.

У Беларусі рэкордна вырас попыт і на зялёны транспарт. Упершыню завод «БЕЛДЖЫ» рэалізаваў у краіне больш за 2150 электрамабіляў і гібрыдаў. Трыумфатарам аказаўся Geely EX2, які ў жніўні выбралі больш за 1100 беларусаў.

«У Беларусі цяпер ставяцца новыя рэкорды продажаў аўтамабіляў — такога маштабу яшчэ не было. Попыт расце на ўсім беларускім рынку, але ў першую чаргу на мадэлі беларускай вытворчасці. Традыцыйна папулярны бензінавыя седаны і красоверы, асабліва BELGEE X50+, які стаў фаварытам гэтага года. Але цікавасць павысілася і да электра-

мабіляў, якія цяпер карыстаюцца народнай падтрымкай. Спажыўцам патрэбны інавацыйныя, камфортныя і пры гэтым даступныя аўтамабілі», — адзначаюць на прадпрыемстве.

Рэкордныя аб'ёмы продажаў на заводзе звязваюць з пашырэннем мадэльнага рада, гібкай цэнавай палітыкай і даступнымі фінансавымі праграмамі. Вялікую ролю адыгралі банкаўскія праграмы.

На заводзе пад Барысавам рыхтуюцца пашыраць і паглыбляць вытворчасць. На тэрыторыі СЗАТ «БЕЛДЖЫ» ўзводзяць цэх штампоўкі плошчай большай за 5000 кв. м, дзе будуць выпускаць знешнія буйнагабарытныя элементы кузава, у тым ліку пярэднія і заднія дзверы, бакавіны, крылы, створкі багажніка, капоты, дахі і іншыя дэталі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю