Якія небяспекі могуць узнікаць падчас навальніцы, расказалі ў МНС, паведамляе БелТА.
Па поўначы краіны 12 жніўня месцамі чакаюцца навальніцы, днём у асобных раёнах Беларусі — узмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Магчымыя пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, парушэнне электразабеспячэння, адключэнне электрычных падстанцый і электраэнергіі ў населеных пунктах. Таксама ўзрастае рызыка ўзнікнення лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках.
Акрамя таго, можа быць пашкоджанне і абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў і збудаванняў, падзенне дрэў.
Пры навальніцы рэкамендавана па магчымасці не выходзіць на вуліцу, зачыніць вокны і коміны, каб пазбегнуць скразняку, не паліць печку, варта трымацца далей ад электраправодкі, антэн, адключыць радыё і тэлевізар, пазбягаць выкарыстання тэлефона і электрапрыбораў.
Калі падчас навальніцы вы на адкрытай мясцовасці, то не варта хавацца пад высокія дрэвы, асабліва адзінкавыя. У лесе варта схавацца сярод нізкарослай расліннасці, калі хаваецца група асоб, то лепш прысесці на кукішкі, не дакранаючыся да іншых людзей.