Top.Mail.Ru

Пра што ішла размова ў Палаце прадстаўнікоў

Агульная зацікаўленасць у дакладнай інфармацыі

Ключавая тэма сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ, якую правёў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар СЕРГЯЕНКА, — асаблівасці стварэння інфармацыйнага кантэнту ва ўмовах гібрыднай вайны.

Звяртаючыся да журналістаў і рэдактараў вядучых беларускіх СМІ, Ігар Сергяенка адзначыў: «У нас выбудаваная сістэма работы, але яна мае патрэбу ў пастаяннай даналадцы. Жыццё змяняецца, з’яўляюцца новыя выклікі і пагрозы. Мы жывём фактычна ў век інфармацыйнай вайны, на якую трэба ўвесь час 

рэагаваць.

— Мы ідзём насустрач адно аднаму па ўсіх пазіцыях, — заўважыў Ігар Сергяенка. — Ужо двойчы правялі рэспубліканскі конкурс на лепшую творчую работу па асвятленні дзейнасці Палаты прадстаўнікоў. Мы зацікаўлены ў поўнай, справядлівай, аператыўнай падачы інфармацыі.

У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Мікалай БУЗІН асобна спыніўся на паняцці «гібрыдная вайна», у якім ёсць і інфармацыйны складнік.

— Супрацьстаянне вядзецца не толькі за тэрыторыю і рэсурсы, але больш за ўсё за свядомасць людзей, — падкрэсліў падчас сустрэчы парламентарый. — Стварэнне інфармацыйнага хаосу можа выяўляцца па-рознаму: праз распаўсюджванне недакладных звестак, вырваных з кантэксту цытат, маніпуляванне падачай фактаў, праз правакацыйныя публікацыі, тыражаванне чутак, спробы супрацьпаставіць грамадства, дзяржаву або асобныя групы людзей адно да аднаго. Часам для гэтага выкарыстоўваюцца рэальныя падзеі, але іх сэнс наўмысна скажаецца.

Дэпутат нагадаў словы кіраўніка дзяржавы аб тым, што «ідзе бітва за розумы і душы людзей, і мы ніяк не можам прайграць».

— У той жа час нам ставіцца задача: «На экране не павінна быць адкрытай хлусні. У аснове павінны ляжаць праўда і факты. Першапачаткова павінна быць праўда» (прывёў парламентарый словы Прэзідэнта Беларусі. — «Зв.»). І гэта — наша з вамі паўсядзённая праца. У гэтых умовах у дэпутацкага корпуса і сродкаў масавай інфармацыі ёсць агульная зацікаўленасць у тым, каб грамадска значная інфармацыя была дакладнай, своечасовай і зразумелай. Якія б ні былі формы публікацыі, пляцоўка або аўдыторыя, патрабаванні да інфармацыі застаюцца пастаяннымі — гэта дакладнасць, аператыўнасць і зразумеласць.

Перш за ўсё, вядома, дакладнасць, падкрэсліў Мікалай Бузін. Любая лічба, цытата, назва дакумента або апісанне прынятага рашэння, па яго словах, павінны 

быць правераны. Акрамя таго, важна не толькі дакладна перадаваць асобныя факты, але і не скажаць агульны сэнс.

Гаворачы аб аператыўнасці, парламентарый нагадаў, што нават невялікая затрымка інфармацыі сёння можа прывесці да таго, што найважнейшую тэму пачнуць тлумачыць непадрыхтаваныя і выпадковыя каментатары.

— Не варта даваць падставы для спекуляцый і маніпуляцый, якімі могуць скарыстацца тыя, хто зацікаўлены ў скажэнні інфармацыі аб Беларусі і дзяржаўных органах, — звярнуўся кіраўнік профільнай камісіі да прадстаўнікоў СМІ.

Яна ХМЯЛЬНІЦКАЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю