Top.Mail.Ru

Пра што раскажа «Алеся» ў кастрычніку?

Анонс часопіса «Алеся»


Марына Мароз: Сваё не памяняю ні на што

— Зусім не разумею гонкі за брэндамі. Я зрабіла свой выбар свядома: я — за беларускае, — кажа тэлевядучая АНТ Марына Мароз. — Гэта ўнутраная пазіцыя, якая са мной назаўжды. Я шчыра ганаруся нашым — прадуктамі, вытворцамі, стаўленнем да справы. Гэта пра сувязь са сваёй зямлёй, пра павагу да таго, што расце і ствараецца тут, побач. І для мяне гэта сапраўдная каштоўнасць. Аб тым, чым Марына Мароз яшчэ даражыць у жыцці, што стымулюе яе да пастаяннага развіцця, чытайце ў інтэрв’ю. 

Жанчына на катары 

Шматдзетная маці Ганна Страйсцян — адзіная жанчына ў Беларусі — старшы матарыст-рулявы выратавальнага катара. Паўтара года яна працуе на Полацкай выратавальнай станцыі. «Яе прыклад — іншым навука»: у любым узросце можна памяняць жыццё да лепшага. Галоўнае — не баяцца ісці насустрач новаму, не ўпускаць свайго шанцу. 

Кожны дзень я сутыкаюся з цудам 

— Кожны дзень я датыкаюся да цуду нараджэння новага жыцця, да чалавечага шчасця. Прывыкнуць да гэтага немагчыма, — прызнаецца намеснік галоўнага ўрача па акушэрстве і гінекалогіі Магілёўскай клінічнай бальніцы № 1 Сяргей Корнеў. 

Сяргей Уладзіміравіч прыйшоў сюды адразу пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага інстытута і застаўся больш як на 40 гадоў. Тым, як знайшоў любімую справу на ўсё жыццё, аб мужчынах і жанчынах, сям’і, бацькоўстве і прафілактыцы выгарання ён і падзяліўся з чытачамі «Алесі». 

Ключы да дзіцячага сэрца 

Сціплая і стрыманая, Наталля Логвінава пазбягае ў размове пафасных слоў. Але тое, што яна зрабіла ў сваім жыцці, можна без усялякага перабольшання назваць сапраўдным подзвігам. Расказваем пра тое, як «Жанчына года — 2025» у намінацыі «Матчына слава», маці-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Ельску Наталля Логвінава разам з мужам Дзмітрыем вырасцілі шасцёра ўсыноўленых дзяцей і працягваюць выхоўваць сямёра прыёмных. 

У абдымкі Марфея 

З надыходам восені да многіх пастукалася традыцыйная сезонная бяссонніца. Самнолагі даўно вывучылі яе прычыны. Раскажам пра іх і параім, як наладзіць здаровы сон.

Слёзы і шчасце 

«Першае каханне» дзіцяці — для большасці бацькоў гэта нагода для сур’ёзнай трывогі. З дапамогай псіхолага Алены Шаўчэнка разбіраемся, што на самай справе робіцца ў галаве і целе падлетка, чаму ён паводзіць сябе часам «як вар’ят», і як рэагаваць дарослым, каб не страціць давер і захаваць яго бяспеку.

Трывожная булачка 

Медыкі, псіхолагі і дыетолагі называюць XXI стагоддзе «эпохай стрэсу»: сучасныя рэаліі ўводзяць чалавека ў хранічны паўсядзённы стрэс, які ператвараецца з эпізадычнага стану ў свайго роду фон, на якім праходзіць наша жыццё. Ну, а самы просты спосаб справіцца са стрэсам, які прапануе нам падсвядомасць, — з’есці што-небудзь смачнае. Разбіраемся, чаму мы «заядаем» няўдачы і трывогу, чаму гэта шкодна і як не стаць «эмацыйным едаком». 

Жывая матэрыя

У калекцыях новага асенне-зімовага сезона выразна чытаецца глабальны зрух: замест стэрыльнага футурызму і выверанай класікі на подыумы выйшлі першародныя арганічныя фактуры, аб’ёмная аўчына, фактурная скура і матэрыялы з сапраўдным следам ручной працы. У эпоху, калі мяжа паміж рэальным светам і лічбавай ілюзіяй становіцца ўсё больш размытай, імкненне зазямліцца і адчуць жывую матэрыю ператвараецца з імпульсіўнага трэнду ў галоўны маніфест індустрыі.

Гід па верхнім адзенні 

З надыходам халадоў мы прывыклі пераходзіць ад стылю да практычнасці. На паказах сезона восень-зіма 2026/2027 усе пераканаліся: дызайнеры знайшлі ідэальны баланс паміж модай і камфортам. Акцэнт — на выразных сілуэтах, высакародных матэрыялах і яркіх каляровых «плямах». Расказваем, якія рэчы шукаць гэтай восенню ў аддзелах верхняга адзення.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю