Top.Mail.Ru

Пра што раскажа «Алеся» ў верасні?

Воля да перамогі, суперсіла мацярынства і Мінск Ізяслава

У новым выпуску часопіса вас чакаюць алімпійскія сакрэты Аліны Гарнасько, расповед пра суперсілу мацярынства, падарожжа ў гісторыю Мінска, парады па выбары абутку і шмат іншых цікавостак.

Аліна Гарнасько: воля да перамогі

За далікатнай знешнасцю — сталёвы характар! У шчырым інтэрв’ю заслужаны майстар спорту Беларусі Аліна Гарнасько расказвае пра свой няпросты шлях да вышынь у мастацкай гімнастыцы. Як юнай спартсменцы ўдаецца спалучаць жаноцкасць і жалезную волю? Хто сыграў ключавую ролю ў яе кар’еры? Чытайце натхняльную гісторыю пра алімпійскае золата, удачу, сілу характару і пераадоленне цяжкасцяў.

Уся моц «Алесі»

Што агульнага ў жаночага часопіса і... тэхнікі для будаўніцтва метро? Адказ у імені — «Алеся». Менавіта так назвалі магутную машыну, якая пракладвае новыя тунэлі мінскай падземкі. Журналіст выдання завітаў да будаўнікоў метро, каб раскрыць сакрэты гэтага тэхнічнага цуду. 

Суперсіла матчынай любові

_____ _____ 1.jpg

Вольга Шышко — мама шасці дзяцей, якая знаходзіць час на ўсё. Не толькі гадуе сына і пяць дачок, але і вывучае педагогіку, танцуе і робіць сыр з казінага малака. Дзеці для яе — стымул да развіцця і крыніца шчасця.Чытайце натхняльную гісторыю Вольгі Шышко пра тое, як мацярынства раскрывае ў жанчыне суперсілу любові і дапамагае рэалізаваць сябе як асобу. 

Падарожжа ў мінулае: Мінск князя Ізяслава

Запрашаем у вандроўку ў часе! Адкрыйце для сябе Мінск X стагоддзя, прайшоўшы шляхамі князя Ізяслава. Археолаг Андрэй Вайцяховіч раскрывае таямніцы старажытнага гарадзішча, адкуль пачалася гісторыя будучай сталіцы Беларусі. Даведайцеся, як будаваўся старажытны Мінск, чым гандлявалі яго жыхары і якія скарбы знаходзяць у зямлі і сёння.

Лёгкі крок: здароўе пачынаецца з абутку

Абутак на абцасах — гэта прыгожа, але небяспечна? Даведайцеся, чаму няправільны абутак шкодны для ног. Падолаг расказвае пра праблемы ступні, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца жанчыны і мужчыны, а таксама дае каштоўныя парады па выбары абутку, каб захаваць здароўе ног і лёгкасць хады. Больш не трэба выбіраць паміж прыгажосцю і камфортам!

Нарыхтоўкі на зіму: кулінарная «магія» ці перажытак мінулага?

Кансерваваць ці не кансерваваць? Разбіраемся, ці ёсць сэнс у хатніх нарыхтоўках у 21 стагоддзі. Што гэта — трэнд на экалагічнасць ці даніна традыцыям? Узважваем усе «за» і «супраць», а таксама высвятляем разам з дыетолагам карысныя ўласцівасці агуркоў. 

Заставайцеся з «Алесяй»! З намі цікава!

Марыя Асмалоўская

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю