Top.Mail.Ru

Пра што раскажа часопіс «Алеся» ў маі?

Захавальніца праўды аб вайне. Пасля школьнага выпуску сібірачка Валянціна Баранава прайшла сувязісткай усю Вялікую Айчынную вайну. У пяцідзясятыя гады мінулага стагоддзя яна пераехала ў Гродна, і беларуская зямля стала для яе роднай. У 2023 годзе Валянціна Пятроўна сустрэла тут 100-гадовы юбілей. 


Цяжка паверыць, што гэтая прыгожая, актыўная і нястомная жанчына перасягнула стогадовы рубеж. У майскім нумары часопіса Валянціна Пятроўна Баранава ўспамінае свае франтавыя дарогі, расказвае пра тое, чаму адчувае сябе шчаслівай і што азначае для яе Дзень Перамогі. 

Жанчыны Вялікай Айчыннай

Алеся-5_2025-обл.jpg

Працягваем праект «Перамога ў нашых сэрцах», прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Ад першых дзён вайны да пераможнага мая 1945-га сотні тысяч жанчын, апрануўшы салдацкія шынялі, усталі ў строй. На акупіраваных тэрыторыях адважныя партызанкі і падпольшчыцы не давалі фашыстам ні хвіліны спакою. У падполлі і партызанскіх атрадах на тэрыторыі Беларусі змагаліся з ворагам 374 тысячы чалавек, сярод іх каля 70 тысяч жанчын.

У вялікага народнага подзвігу ёсць імёны, у тым ліку жаночыя. Вольга Шчарбацэвіч, Марыя Брускіна, Таццяна і Люся Герасіменкі, Алена Мазанік, Марыя Осіпава, Надзея Траян, Яўгенія Сяркова, Соф’я Кунцэвіч... Успамінаем непрыдуманыя гісторыі вялікай мужнасці, стойкасці і любові да сваёй Радзімы, якія натхняюць і сёння. 

«Кожнаму па сілах мяняць свет да лепшага» 

— Мая рухаючая сіла ў жыцці — цікавасць, — прызнаецца Бажэна Ярэміч, самы малады ў гісторыі Нацыянальнай школы прыгажосці дырэктар. — Кажуць, для прафесійных дасягненняў трэба ўмець працаваць «24 на 7», але калі вам цікава, гэта нескладана. І яшчэ адзін складнік поспеху — уменне не здавацца. Трэба ставіць высокую планку і рабіць усё магчымае, каб узяць вызначаную вышыню. Не зрабіў усё магчымае — значыць, не дапрацаваў. І ніякі «лёс» ці нешанцаванне тут ні пры чым.

Божена Еремич фото 1.jpg

З дырэктарам Нацыянальнай школы прыгажосці, самым маладым дэпутатам сталічнага Савета дэпутатаў, актыўным прадстаўніком маладзёжнага крыла Беларускага саюза жанчын Бажэнай Ярэміч размаўляем пра тое, як малады запал суаднесці з разважлівасцю, узважанасцю рашэнняў кіраўніка, пра законы кар’ернага поспеху і, вядома, пра сакрэты прыгажосці і стылю. 

Каханне — гэта выбар 

— Я задаволена тым, што прысвяціла сябе не прафесіі, а выхаванню дзяцей, — дзеліцца маці шасцярых дзяцей, жонка настаяцеля парафіі храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Лагойску Уладзіміра Шэйдака, адна з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2024» у намінацыі «Духоўнасць і культура» Інга Шэйдак. — Мы з мужам клапаціліся пра тое, каб не толькі пракарміць і апрануць іх, але і даць добрую адукацыю, далучыць да заняткаў спортам, музыкай, прывіць тыя каштоўнасці, якія лічылі важнымі. Гэта каласальная праца! Але яна таго вартая — вынік мяне цешыць. 

Гісторыя жанчыны года — 2024 у намінацыі «Духоўнасць і культура» Інгі Шэйдак — прыклад таго, як вера здольная мяняць чалавечае жыцце, надаваць новыя сэнсы і сілы. 

Инга Шейдак.jpg

Пазітыў у талерцы 

Чаму ежа — гэта перш за ўсё крыніца энергіі, а не задавальнення? Чаму дафамінавае меню фарміруе залежнасці і наносіць шкоду нашаму здароўю? Якія прадукты трэба пастаянна ўключаць у рацыён, каб дадаць сабе добрага настрою, лёгкасці і паменшыць вагу? На гэтыя і іншыя пытанні адказвазвае ўрач-дыетолаг Марыя Літвінава. 

Адчуй сябе каралевай

Свабодныя сілуэты, рамантычныя дэталі і нечаканыя спалучэнні матэрыялаў — вось галоўныя рысы модных сукенак лета-2025. Для ўсіх, хто неабыякава ставіцца да свайго вобразу, прапануем 10 галоўных трэндаў, да якіх дакладна варта прыгледзецца і нешта з іх выбраць. 

Акрамя гэтага, у майскім нумары «Алесі» абмяркуем тыповыя памылкі сучасных бацькоў, даведаемся пра тое, як распазнаць маніпулятараў і чаго жадаюць насамрэч мужчыны ад жанчын. 

Не прапусціце! З намі цікава

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю