Ізабэла Новікава: «Я буду лепш за ўсіх»
Чарговае пацверджэнне высокай планкі айчыннай школы прыгажосці — перамога 9-гадовай мінчанкі Ізабэлы Новікавай у 21 сезоне
Міжнароднага дзіцячага і юнацкага фестывалю культуры, стылю і мастацтваў Little Miss & Mister Universe. Юная мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці атрымала залаты сертыфікат, спецыяльную залатую стужку і галоўную карону. А таксама заваявала прыз сімпатый гледачоў і стала ўладальніцай People’s Choice Award 2026. Мама дзяўчынкі распавяла, як выхоўвае дачку і чаму Ізабэла была ўпэўнена ў сваім поспеху!"
«Кожны — каваль свайго шчасця»
У свой час яна заснавала першую ў Маладзечна школу бальнага танца. Пазней стала першай жанчынай-кавалём у Беларусі. У яе ёсць правы на кіраванне суднам і дыплом электрагазазваршчыка. Яна прафесійны ландшафтны дызайнер. Займалася конным і веласпортам, фехтаваннем... У яе 5 коней і 10 сабак. Перакананы, гутарка з Аксанай Кірылюк аб мужчынскіх і жаночых прафесіях, шчасце самарэалізацыі, лідэрстве і каханні стане для нашых чытачоў сапраўдным падарункам і, магчыма, падштурхне перагледзець штосьці са сваіх перакананняў.
Знайсці формулу кахання
У жанчыны года-2025 у намінацыі «Мацярынская слава» Алесі Лаверавай з Дуброўна Віцебскай вобласці — яркая знешнасць і вочы шчаслівай жанчыны, якія немагчыма не заўважыць. Сама Алеся лічыць: у свае 39 гадоў ёй ёсць чым ганарыцца. У яе 12 дзяцей, Ордэн маці, цудоўны муж, вялікі дом. А нядаўна пабачыў свет паэтычны зборнік «Аголеная душа». Гісторыяй пра свой няпросты жаночы лёс і нечаканую сустрэчу з мужчынай, які зрабіў яе шчаслівай, Алеся Лаверава і падзялілася з часопісам"Алеся«.
Спецпраект: выбіраючы жыццё
Многія думаюць: калі падлетак носіць чорнае, слухае сумную музыку, не ідзе на кантакт — ён у групе рызыкі па дзіцячым суіцыдзе. А калі ўсміхаецца, добра вучыцца і дапамагае па дому — усё ў парадку, можна не хвалявацца. Псіхолаг скажа інакш: знешнасць і паводзіны на людзях нічога не вырашаюць. Не варта спадзявацца на стэрэатыпы, важней навучыцца бачыць рэальныя рысы, якія павялічваюць рызыку неабдуманых дзеянняў. Тлумачым, як разглядзець тынэйджараў, якія здольныя здзейсніць самагубства.
Як не страціць здароўе ў агародзе?
Спякоту, нават зусім не трапічную, а звычайную для лета сярэдняй паласы, арганізм успрымае як нагрузку. І калі дзесьці ёсць непаладкі, стабільны «+» на тэрмометры можа справакаваць праблемы са здароўем. У першую чаргу гэта датычыцца тых, каму за 60, 70 і гэтак далей. Распавядаем, пра што трэба памятаць сталым людзям, каб пазбегнуць непрыемных наступстваў, працуючы ўлетку на сваім агародзе.
«Басаногі» абутак
Barefoot shoes (абутак анатамічна правільнай формы) імкліва перамясціўся з вузкапрофільных спартыўных калекцый у галоўныя wish-лісты модных інфлюэнсераў. Рэгулярнае нашэнне такога абутку — мяккая трэніроўка для мышц: вучыць ступню працаваць правільна, актывуючы свод і паляпшаючы баланс. Гэта інвестыцыя ў здароўе, «упакаваная» у стыльны дызайн. Распавядаем, па якіх трох ключавых параметрах трэба праверыць мадэль, каб адрозніць сапраўдную barefoot-мадэль ад звычайнага абутку.
Тактыльная рэвалюцыя
Плеценыя аксэсуары здзяйсняюць трыўмфальнае шэсце па цёплым летнім асфальце модных сталіц. Сакрэт актуальнасці сучасных плеценых сумак — у іх бездакорнай форме. Дызайнеры пераасэнсавалі рамесную спадчыну, ператварыўшы традыцыйныя кошыкі ў арт-аб’екты. Падказваем, якія мадэлі плеценых сумак на піку папулярнасці гэтым летам і з якім гардэробам іх лепш за ўсё спалучаць.
Вольга БЕНЬКОЎСКАЯ