Парадак дня нефармальнага саміту Садружнасці Незалежных Дзяржаў і пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, у якіх прымае ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, насычаны. Але не менш насычаны і Саюзны парадак дня, таму Прэзідэнтам Беларусі і Расіі заўжды ёсць што абмеркаваць. Так, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пасля нефармальнага саміту СНД, які прайшоў 25 снежня, правялі двухбаковую сустрэчу.
Сустрэча прайшла за зачыненымі дзвярыма. Прыкладна паўтары гадзіны лідары размаўлялі сам-насам. Але ўчора ў кароткім інтэрв’ю ў кулуарах саміту ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам, якім тэмам была прысвечана гэтая размова. «Калі старэйшы брат з малодшым сустракаецца, тэматыка занадта шырокая. Гаварылі аб усім: і аб асабістым, і аб дзяржаўным, аб праблемах не толькі міждзяржаўных, але і глабальных. Зараз якраз у тэму. Я яму расказаў, прывітанні перадаў з Блізкага Усходу, дзе мы нядаўна былі (размова аб візітах у Аман і ААЭ)», — сказаў кіраўнік дзяржавы.