«Замежныя грамадзяне, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Беларусі, маюць права карыстацца замежным вадзіцельскім пасведчаннем. Яно павінна адпавядаць патрабаванням Канвенцыі аб дарожным руху ад 8 лістапада 1968 года альбо быць складзена на адной з дзяржаўных моў нашай краіны або суправаджацца адпаведным перакладам», — акцэнтавалі ўвагу ў МУС.
Замежнікам, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне і біяметрычны від на жыхарства, трэба на працягу 90 дзён атрымаць беларускае пасведчанне кіроўцы. Гэта патрабаванне не распаўсюджваецца на грамадзян Расіі, у якіх ёсць правы расійскага ўзору.
Праваахоўнікі папярэдзілі, што бяспраўнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць, пры неаднаразовым парушэнні за год — крымінальная. «Выкананне правілаў дарожнага руху з’яўляецца абавязковым для ўсіх», — падкрэслілі ў МУС.