Прадпрыемству ў Мінску паставілі тэхніку амаль на Br250 тыс., якая не адпавядае заяўленым характарыстыкам, паведамляе БелТА.
Камітэт дзяржкантролю ўстанавіў, што камерцыйная арганізацыя паставіла сталічнаму камунальнаму прадпрыемству экскаватар-пагрузчык, характарыстыкі якога не адпавядалі заяўленым параметрам па масе, магутнасці, хуткасці руху. Неадпаведнасць была выяўлена падчас кантролю за правядзеннем працэдуры дзяржаўнай закупкі.
Пры гэтым падчас прыёмкі тавару службовымі асобамі камунальнага прадпрыемства гэта неадпаведнасць пакінута па-за ўвагай.
Па патрабаванні КДК у кастрычніку гэтага года дагавор пастаўкі з нядобрасумленным пастаўшчыком скасаваны. Камерцыйная арганізацыя вярнула ў бюджэт кошт тэхнікі — амаль Br250 тыс. з улікам выяўленых фактаў унесена прапанова аб уключэнні нядобрасумленнай прыватнай арганізацыі ў спіс пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), якія часова не дапускаюцца да ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак.