Top.Mail.Ru
66

Прадпрыемствы будкомплексу Беларусі 21 сакавіка правядуць кансультацыі для абітурыентаў і іх бацькоў

Прадстаўнікі прадпрыемстваў будкомплексу 21 сакавіка на Днях адкрытых дзвярэй у ВНУ і каледжах правядуць кансультацыі для абітурыентаў і іх бацькоў, паведамілі БелТА ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.

ААТ «Керамін» запрашае ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны каледж прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Прадстаўнікі РУВП «Граніт» будуць працаваць на чатырох пляцоўках: Лунінецкі дзяржаўны політэхнічны каледж, Салігорскі горна-хімічны каледж, Мінскі радыётэхнічны каледж, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. 

ААТ «Будаўнічы трэст нумар 8» правядзе сустрэчу ў Брэсцкім дзяржаўным каледжы будаўнікоў, Беларускі цэментны завод — у Беларуска-Расійскім універсітэце, Клімавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы, Магілёўскім дзяржаўным электратэхнічным каледжы. 

«Спецыялісты падкажуць, як зрабіць першы крок да пабудовы паспяховай кар’еры ў будаўнічай галіне», — расказалі ў міністэрстве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю