Top.Mail.Ru
210

Прадпрымальнік недаплаціў каля Br380 тыс. падаткаў, суд Мінскага раёна вынес прыгавор

Пракуратура Мінскай вобласці падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 52-гадовага прадпрымальніка. Яму інкрымінавана ўхіленне ад выплаты падаткаў шляхам наўмыснага заніжэння падатковай базы і ўнясення ў падатковыя дэкларацыі загадзя лжывых звестак, якое пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры, паведамляе БелТА.



Устаноўлена, што абвінавачаны — заснавальнік і дырэктар зарэгістраванага на тэрыторыі Мінскага раёна ТАА — для зніжэння падатковай нагрузкі падзяліў дзейнасць кампаніі са створанай узаемазалежнай юрыдычнай асобай. З кастрычніка 2020 года па снежань 2021-га ў дачыненні да другога прадпрыемства ўжывалася спрошчаная сістэма падаткаабкладання з выплатай ПДВ, а са студзеня 2022 года па снежань 2023-га — без выплаты ПДВ.

Прадпрымальнік адначасова з’яўляўся ўладальнікам і фактычным кіраўніком двух створаных ім суб’ектаў гаспадарання, якія выконвалі адну і тую ж дзейнасць па здачы ў наём нерухомай маёмасці. У іх працавалі адны і тыя ж работнікі. Паколькі прадпрымальніцкая дзейнасць зноў створанага суб’екта была часткай аналагічнай работы асноўнай юрыдычнай асобы, гэта дазволіла ўнесці ў бухгалтарскі і падатковы ўлікі загадзя лжывыя звесткі аб вартаснай, фізічнай і іншых характарыстыках аб’ектаў падаткаабкладання, паменшаных на велічыню падатковых налічэнняў.

У выніку супрацьпраўных дзеянняў абвінавачанага сума недаплачаных кампаніяй падаткаў склала каля Br380 тыс.

У судовым пасяджэнні мужчына сваю віну не прызнаў, пры гэтым прычыненую дзяржаве шкоду кампенсаваў у поўным аб’ёме яшчэ на стадыі папярэдняга расследавання. З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Мінскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прыгавор. На падставе ч. 2 арт. 243 КК прадпрымальніку прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады 6 месяцаў са штрафам у памеры 1000 базавых велічынь (Br42 тыс.) без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. 

Прыгавор не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю