Прадпрымальнік прысвоіў Br33 тыс. пад маркай пастаўкі пліткі медустанове, паведамляе БелТА са спасылкай на МУС.
Прадпрымальніка выкрылі супрацоўнікі БЭЗ Мінскай вобласці. Высветлілася, што мужчына займаецца вытворчасцю пліткі. Ён заключыў з установай аховы здароўя аднаго з райцэнтраў Мінскай вобласці дагавор, па якім павінен быў паставіць тавар. Узяў з арганізацыі 100% перадаплату, але выконваць прынятыя на сябе абавязацельствы не збіраўся. Грошы выдаткаваў на асабістыя патрэбы. Шкода перавысіла Br33 тыс.
Следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства, учыненае ў буйным памеры. Фігурант ужо мае судзімасці за падобныя злачынствы.