У другі дзень XXIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» вызначыліся два лідары творчага спаборніцтва, перадае БелТА.
Беларуска Амалія Сухан выканала «Песню аб далёкай Радзіме» з кінафільма «17 імгненняў вясны». Артыстка так ужылася ў ролю і настолькі глыбока пранесла ў сабе заключаны ў словах боль героя, што пасля апошніх акордаў не змагла стрымаць слёз. І яе голас, і эмацыянальны ўздым, які перадала наша суайчынніцf ў сваім выкананні, выклікалі шквал апладысментаў. Па выніках двух конкурсных дзён з улікам сённяшняга максімальнага рэзультата ў Амаліі 136 балаў. Касцюмы для конкурсу артыстцы стварылі лаўрэаты XXXIV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» дызайнеры Ірына Іскрыцкая і Сяргей Курохцін.
Пераможца першага конкурснага дня Мірас Нагашыбай, юны артыст з Казахстана, выбраў энергічную песню «Есаул» Алега Газманава. Яго харызма і вакальныя даныя дазволілі яму атрымаць 67 балаў, і ў выніку быць на роўных з Амаліяй. Яго падагульняючы рэзультат — таксама 136 балаў.
Усяго на тры балы адстала ад лідараў юная зорачка з Мальты — Мірэйль Маккей. З вынікам 131 бал чацвёрку лідараў замкнуў расіянін Заур Барагунаў.
Уладальніка Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу назавуць заўтра на цырымоніі адкрыцця XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў Летнім амфітэатры. Лаўрэатаў творчага спаборніцтва ўзнагародзяць 11 ліпеня на гала-канцэрце з удзелам усіх канкурсантаў. У гэтым годзе на конкурсе ўпершыню ўручаць спецыяльную прэмію ад выканаўчага камітэта СНД — «Хрустальную нотку садружнасці».