Top.Mail.Ru

Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё»

Дэпутаты Віцебскага аблсавета разам з членамі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, кіраўніцтвам Бешанковіцкага раёна і народнымі выбраннікамі мясцовага райсавета далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Дай лесу новае жыццё».



Яны змянілі дзелавыя касцюмы на рабочае адзенне, узброіліся мячамі Колесава і дружна ўзяліся за справу. Дарэчы, з галоўным ручным інструментам лесаводаў многія мужчыны знаёмыя даўно, падрастае не адзін бор, пасаджаны пры іх удзеле. 

Сіламі некалькіх дзясяткаў чалавек на плошчы 1,2 га каля вёскі Мількавічы пасаджаны сеянцы бярозы і сасны. Праз некалькі гадоў на гэтым месцы падрасце змешаны лес. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА
Фота з адкрытых крыніц

Чытайце таксама: Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 25 кастрычніка

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю