Top.Mail.Ru

Акцыю «Дай лесу новае жыццё» падтрымалі прадстаўнікі Кансультатыўнага міжэтнічнага савета

З 17 па 24 кастрычніка ў Беларусі праходзіць грамадская акцыя «Дай лесу новае жыццё», калі валанцёры, прадстаўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый дапамагаюць лясгасам з пасадкай дрэў, найперш у мясцінах, дзе лес пацярпеў ад стыхій, шкоднікаў, дзе былі масавыя ўсыханні.


Па ініцыятыве Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў да акцыі далучыліся члены Кансультатыўнага міжэтнічнага савета. Прадстаўнікі армянскага, рускага, афганскага, казахскага, украінскага, польскага, татара-башкірскага, грузінскага нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў садзілі елкі на тэрыторыі Валожынскага лясгаса Мінскай вобласці. Дарэчы, Кансультатыўны міжэтнічны савет пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў ужо не першы год удзельнічае ў пасадцы лясоў. Гэта адзін з дабрачынных праектаў, які дапамагае аб’ядноўваць прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў. 

Таксама нацыянальна-культурныя аб’яднанні сумесна ўдзельнічаюць у дабрачынных канцэртах, наведваюць дзяцей у прытулках і рэабілітацыйных цэнтрах.

Такім чынам яны паказваюць павагу да краіны, якая стала іх агульным домам, клопат пра яе будучыню, справамі даказваюць, што жыццё тут будуецца на прынцыпах узаемапавагі і стваральнай працы. 

Алена Дзядзюля

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю