Top.Mail.Ru
343

Прадстаўнікі міліцэйскага ведамства далучыліся да рэспубліканскага суботніка

У рамках рэспубліканскага суботніка супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў МУС унеслі свой уклад у добраўпарадкаванне знакавых месцаў краіны.

Курсанты Акадэміі МУС навялі парадак на тэрыторыі мемарыяла «Малы Трасцянец». А супрацоўнікі ГУУР МУС добраўпарадкавалі «Алею ў гонар 100-годдзя крымінальнага вышуку Беларусі» ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе. Іх намаганнямі папулярнае месца адпачынку мінчан і гасцей сталіцы стала яшчэ больш утульным.

Кіпела праца ў шпіталі, цэнтральнай паліклініцы і санаторыі «Белая Русь» ДФіТ МУС, а таксама ў адміністрацыйных будынках Міністэрства і ведамасным музеі.

Па ўсёй краіне падраздзяленні навялі парадак каля сваіх упраўленняў і аддзелаў унутраных спраў, на працоўных месцах. Паўсюль міліцыянеры надалі ўвагу акультурванню памятных лакацый.

Рэспубліканскі суботнік стаў не проста працоўным мерапрыемствам, а сімвалам, які наглядна паказаў, што чысціня і бяспека — гэта вынік агульных намаганняў. У Год добраўпарадкавання гэты дзень, які аб’яднаў вартавых парадку розных пакаленняў, меў асаблівае значэнне, прадэманстраваўшы адказнасць перад гісторыяй і будучыняй краіны.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю