З пачатку года 100 субсідый выдзелена моладзі на арганізацыю ўласнай справы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі «Маладзёжная палітыка Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі» ў Доме прэсы расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Максім Фларынскі, перадае БелТА.
Па словах Максіма Фларынскага, тым, хто не змог самастойна працаўладкавацца, прапануюцца субсідыі для арганізацыі ўласнай справы. «Для горада сума складае Br5365, а для сельскай мясцовасці — Br7316, — дадаў ён. — Калі камусьці патрэбная дапамога — у нас ёсць курсы "Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці". За першае паўгоддзе прадстаўнікамі моладзі было атрымана 100 субсідый на арганізацыю сваёй справы».