Top.Mail.Ru
200

Служба бяспекі Прэзідэнта — пераможца V турніру па тактычнай стральбе

У спаборніцтве сярод байцоў АМАП прыняла ўдзел 21 каманда, у тым ліку прадстаўнікі іншых краін. Ключавымі задачамі турніру сталі не толькі дэманстрацыя прафесійнага майстэрства, але і абмен вопытам, умацаванне міжнародных кантактаў, а таксама, што немалаважна ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі, наведванне знакавых месцаў Беларусі.



У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, начальнік сталічнага ГУУС Міхаіл Грыб, камандзіры спецпадраздзяленняў, а таксама будучыя абаронцы правапарадку — курсанты Цэнтра падрыхтоўкі кадраў МУС і выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў. 

5379673265724847384.jpg

Пераможцам спаборніцтва — супрацоўнікам Службы бяспекі Прэзідэнта — кіраўнік міліцэйскага ведамства ўручыў сертыфікат на трыцыкл. Другое месца заняла каманда АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама, трэцяе — каманда АМАП УУС Гомельшчыны. 

Іванам Кубраковым адзначаны атрад міліцыі асаблівага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама — абсалютны лідар у шэрагу дысцыплін. Байцы выступалі па-за залікам. 

З замежных каманд першымі аказаліся прадстаўнікі САХР «Амега» Упраўлення Расгвардыі па Самарскай вобласці, якія атрымалі з рук міністра ўнутраных спраў суперпрыз — сертыфікат на новы матацыкл. Другое месца — у спецыяльнага атрада хуткага рэагавання «Лідар» Упраўлення Расгвардыі па Херсонскай вобласці. «Бронзу» ўзялі байцы Нацыянальнай гвардыі Рэспублікі Узбекістан. 

5379673265724847380.jpg

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю