Top.Mail.Ru

Праект «Мінская змена — 2025» праходзіць у Мінску

1 і 2 кастрычніка ў сталіцы праходзяць мерапрыемствы па падвядзенні вынікаў гарадскога праекта па падтрымцы маладзёжных ініцыятыў «Мінская змена — 2025».



Падчас афіцыйнай цырымоніі адкрыцця з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Салдатава.

На пляцоўках праекта прадстаўлены маладзёжныя ініцыятывы, праходзяць тэматычныя панэльныя дыскусіі.  

Сёння вечарам адбудзецца ўручэнне ўзнагарод удзельнікам і лаўрэатам праекта.

Віктар Іванчыкаў
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю