Top.Mail.Ru
338

Праект рэзідэнта ПВТ — сярод фіналістаў інавацыйнага конкурсу краін ШАС

Ужо ў чацвёрты раз у Кітаі міністэрствам навукі і тэхналогій Кітайскай Народнай Рэспублікі праводзіцца Маладзёжны конкурс інавацый і прадпрымальніцтва дзяржаў—членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У гэтым годзе сярод яго ўдзельнікаў быў і рэзідэнт нашага ПВТ, кампанія «Гмартыкун». Праект, прадстаўлены кампаніяй, стаў фіналістам конкурсу, які на гэты раз праводзіўся ў рамках «Года ўстойлівага развіцця ШАС».



Маладзёжны конкурс інавацый і прадпрымальніцтва заснаваны рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У 2025 годзе ён праводзіцца чацвёрты раз. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі ўніверсітэтаў, каледжаў і тэхналагічных кампаній з краін ШАС, а таксама дзяржаў-удзельніц ініцыятывы «Пояс і шлях».

У 2025 годзе ў конкурснай праграме, якая прайшла пад дэвізам «Інавацыі як драйвер устойлівага развіцця», прынялі ўдзел каманды прадстаўнікоў тэхналагічных кампаній і стартап-праектаў з Беларусі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Манголіі, Пакістана, Расіі і Узбекістана.

  • Кампанія «Гмартыкун» прадставіла на конкурс сваё воблачнае рашэнне Home ID — сістэму дамафоніі і кантролю доступу, якая дазваляе развіць інфраструктуру «разумнага горада» ў жылым сектары і ўключыць яе ў агульную сістэму гарадскога кіравання, што можа стаць важным фактарам у развіцці гарадоў і павышэнні якасці жыцця грамадзян.

Па выніках конкурсу Home ID увайшоў у лік фіналістаў з больш як 200 інавацыйных праектаў па напрамках: інфармацыйныя тэхналогіі наступнага пакалення; біямедыцына; новыя матэрыялы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю