Top.Mail.Ru

Праект «Жыві і памятай» пакажуць у Белдзяржфілармоніі 23 красавіка

Прэм’ера творчага праекта «Жыві і памятай» мастацкага кіраўніка фальклорнай групы «Купалінка» Ганны Сцепанковай, прымеркаванага да 80-годдзя Вялікай Перамогі, адбудзецца 23 красавіка ў Белдзяржфілармоніі, паведамляюць «Минск-Новости».


Упершыню на адной сцэне выступяць «Купалінка», акцёры Драматычнага тэатра Беларускай арміі і лаўрэаты міжнародных конкурсаў арт-праект «Брэнд Бай».

Акцёры Драматычнага тэатра Беларускай арміі пакажуць на сцэне філармоніі эпізоды вядомых спектакляў: «Не пакідай», «Ты памятаеш, Алёша...», «Радавыя». Разам з артыстамі гледачы змогуць узгадаць і праспяваць песні, знаёмыя з дзяцінства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю