Top.Mail.Ru

«Праекты прэзідэнцкага ўзроўню». Крутой раскрыў падрабязнасці вялікага замежнага візіту Лукашэнка

Візіты ў краіны, якія Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае ў час анансаванай вялікай замежнай камандзіроўкі, рыхтаваліся шмат месяцаў. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, паведамляе БелТА.


«Наконт працяглай камандзіроўкі Прэзідэнта, сапраўды, гэтыя візіты рыхтаваліся шмат месяцаў. Некаторыя — з канца мінулага года. Таму нашым лідарам ужо даўно было прынятае рашэнне наведаць шэраг краін Паўднёва-Усходняй Азіі, з якімі ў нас намеціліся вельмі добрыя праекты на дзясяткі мільёнаў даляраў. Гэта праекты і тэмы прэзідэнцкага ўзроўню», — сказаў Дзмітрый Крутой.

Адносна працяглай камандзіроўкі кіраўніка дзяржавы ён заклікаў «не раздзімаць сенсацыю там, дзе яе няма». «Ідзе абсалютна звычайная, планамерная, вельмі скрупулёзная работа», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён расказаў, што да камандзіроўкі Прэзідэнт на працягу некалькіх дзён вывучаў адпаведныя матэрыялы, уносіў карэкціроўкі. Ставілася задача падрыхтаваць гэтыя візіты найлепшым чынам.

Як паведамлялася БелТА, Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з вялікім комплексным візітам у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Ён наведае шэраг дзяржаў для перагавораў на вышэйшым узроўні, у ходзе якіх будуць абмеркаваны маштабныя і перспектыўныя для краіны праекты ў розных сферах. Кожнаму з візітаў папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа.

Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія — рэгіён, які з’яўляецца адным з лідараў сусветнага развіцця і глабальным драйверам эканомікі. Гэтым абумоўлена высокая цікавасць да развіцця супрацоўніцтва з азіяцкімі дзяржавамі, што ўваходзіць у лік знешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі, фарміруе аснову яе шматвектарнай палітыкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю