Top.Mail.Ru

Прафілактыцы пажараў у жылфондзе МНС у бліжэйшы час удзеліць павышаную ўвагу

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ў бліжэйшы час мае намер удзяліць павышаную ўвагу прафілактыцы пажараў у жылым фондзе. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку заявіў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, перадае БелТА.


Міністр адзначыў, што з паніжэннем тэмпературнага рэжыму восенню насельніцтва пачынае больш актыўна выкарыстоўваць як дрывяныя печы, так і абагравальныя прыборы, якія працуюць на электрычнасці. «Чакаем сур’ёзнае ўскладненне сітуацыі з пажаранебяспекай і паслядоўна выконваем комплекс прафілактычных мер, накіраваных на недапушчэнне пажараў у жыллі грамадзян. Літаральна заўтра адбудзецца чарговая аператыўная нарада, звернем увагу на здольнасць нашых падраздзяленняў у правядзенні гэтых мерапрыемстваў», — расказаў Вадзім Сіняўскі.

Паводле яго слоў, у першую чаргу ў час прафілактычных мерапрыемстваў удзеляць увагу і пры неабходнасці акажуць дапамогу адзінока пражываючым пажылым людзям, шматдзетным сем’ям. На асаблівым кантролі таксама катэгорыя грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем, чые паводзіны ствараюць дадатковыя рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю