Top.Mail.Ru

Прафсаюзны маладзёжны форум «ПРАФВектар» праходзіць у Віцебскай вобласці

Больш за 80 маладых прафсаюзных актывістаў Віцебшчыны сустракаюцца 5-6 снежня на базе ўстановы «Бярэзінскі біясферны запаведнік» з мэтай абмяняцца вопытам грамадскай работы, навучыцца стратэгіям развіцця прафсаюзнага руху, сфарміраваць яго вектары. Такое мерапрыемства арганізавана трэці раз, каб аб’яднаць моладзь, узмацніць яе ролю ў жыцці працоўных калектываў і грамадства, раскрыць патэнцыял лідараў. 



У праграме форуму — пасяджэнне маладзёжнага савета абласнога аб’яднання прафсаюзаў, трэнд-батл з удзелам лідараў грамадскага меркавання, публічная лекцыя, прэзентацыя тэматычных відэаролікаў, майстар-клас па зручным выкарыстанні новых медыясродкаў, наведванне вытворчага аб’екта, экскурсія па запаведніку і многае іншае.

Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алена Няфёдава выразіла ўпэўненасць у тым, што форум «ПРАФВектар» стане ўнакальнай дыялогавай пляцоўкай, дзе моладзь заявіць аб ініцыятывах, атрымае веды ад экспертаў, вызначыць кірункі асабістага і прафесійнага росту ў прафсаюзным руху. 

Святлана ЯКАЎЛЕВА
Фота з адкрытых крыніц

Чытайце таксама: ФПБ вызначыць найлепшы праект па рэканструкцыі аздараўленчага цэнтра на Нарачы

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю