У сувязі з вялікімі выхаднымі днямі чарговы выязны прафсаюзны прыём адбудзецца 22 снежня. У гэты дзень спецыялісты традыцыйна правядуць індывідуальныя юрыдычныя кансультацыі.
Нагадаем, штомесяц прафсаюзныя юрысты выязджаюць у рэгіёны, каб на тэрыторыях арганізацый і прадпрыемстваў пракансультаваць грамадзян па пытаннях працоўных адносін, аплаты працы, гарантый і кампенсацый, а таксама дапамагчы на месцы разабрацца ў спрэчных сітуацыях.
Як адзначылі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў, такая практыка дае магчымасць наўпрост пачуць, што хвалюе сёння людзей. У час прававых прыёмаў грамадзяне атрымліваюць тлумачэнні па працоўным заканадаўстве, рэкамендацыі па абароне сваіх правоў і, калі пытанне патрабуе больш дэталёвай прапрацоўкі, суправаджэнне ў далейшым урэгуляванні працоўнай спрэчкі.
Трэба адзначыць, акрамя непасрэдна кансультацый, прафсаюзныя юрысты сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, каб расказаць пра найбольш актуальныя пытанні, якія датычацца сферы працы. Дарэчы, тэматыка, як правіла, зыходзіць ад саміх работнікаў.
Падрабязней пра месца і час правядзення прававога прыёму можна даведацца ў абласных (Мінскім гарадскім) аб’яднаннях прафсаюзаў, а таксама на афіцыйным інтэрнэт-партале ФПБ.
Алена КРАВЕЦ.