Top.Mail.Ru

Прафсаюзы адкрылі прамую тэлефонную лінію па пытаннях аплаты працы педагагічных работнікаў

З 1 студзеня набыла моц пастанова Міністэрства адукацыі Беларусі № 204, якая прадугледжвае павышэнне памераў надбавак педагагічным работнікам. У сувязі з тым, што новаўвядзенні часта выклікаюць розныя пытанні, Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі адкрывае прамую тэлефонную лінію.


Задаць сваё пытанне і атрымаць кансультацыю спецыяліста можна па буднях з 10.00 да 13.00 па нумары +375 17 270 04 53.

— Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі сумесна з галіновым ведамствам пастаянна клапоціцца аб павышэнні ўзроўню заработнай платы ў галіне. На працягу апошніх пяці гадоў заработная плата павышалася некалькі разоў. І не толькі дзякуючы павышэнню надбавак за работу ў сферы адукацыі і навукі, але і за кошт павышэння надбаўкі па кантракце. Дзякуючы сумеснай рабоце прафсаюза і профільнага міністэрства сярэдняя надбаўка па кантракту складае больш як 30 працэнтаў. А ў некаторых раёнах і ў горадзе Менску дасягае 50%, — патлумачыла старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч.

Так, з 1 студзеня 2025 года прадугледжана павышэнне заработнай платы шляхам павелічэння надбаўкі за работу: настаўнікам — на 39% ад акладу, выхавацелям і памочнікам выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі — на 20% ад акладу, выкладчыкам, майстрам вытворчага навучання ўстаноў адукацыі — на 27%, прафесарска-выкладчыцкаму саставу — на 15%. А таксама тым, хто мае ступень кандыдата навук — у памеры 35% ад акладу, дактарам навук — 55% ад акладу. Акрамя таго, павялічана надбаўка за работу ў галіне на 20% ад акладу педагогам сацыяльным і педагогам-псіхолагам.

— Таксама Міністэрства адукацыі і прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі надаюць асаблівую ўвагу дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Таму прадугледжана павелічэнне даплаты за асаблівыя ўмовы працы — у сярэднім на 10% ад базавай стаўкі за работу з такімі навучэнцамі, — адзначыла Таццяна Якубовіч. — Усе гэтыя меры накіраваны на павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі і дзейнічаюць у рамках паслядоўнага павышэння памеру аплаты працы педагагічных работнікаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю