Top.Mail.Ru
318

Прафсаюзы адзначылі ўжо больш за 580 перадавікоў уборачнай кампаніі

Традыцыйна прафсаюзы Беларусі заахвочваюць лепшых удзельнікаў уборачнай кампаніі — тых, хто паказвае высокі вынік, аказвае істотную дапамогу гаспадаркам пры правядзенні работ па ўборцы ўраджаю.



На сёння толькі Беларускім прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджана ўжо 587 чалавек. Гэта механізатары і вадзіцелі, якія задзейнічаны на адвозцы збожжа, работнікі зернесушыльных комплексаў, повары і іншыя ўдзельнікі. Дыпломы адрознення, грашовыя ўзнагароды і брэндаваная прадукцыя ад галіновага прафсаюза — адзначаны кожны, хто працуе з поўнай аддачай і паказвае найлепшы вынік.

— На ўсіх этапах сельскагаспадарчых работ стараемся падтрымаць людзей. Мы бачым, наколькі зладжана і прафесійна яны працуюць. Надвор’е можа ўносіць свае карэктывы, але разам з тым вынікі сведчаць, што нашы аграрыі навучыліся працаваць у любых умовах і мы будзем з хлебам, — расказаў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васіль Хвацік. — Узнагароджанне ўдзельнікаў жніва — гэта яшчэ адзін спосаб падзякаваць работнікам за іх нялёгкую працу. Акрамя таго, гэта магчымасць паразмаўляць з людзьмі, даведацца, што іх хвалюе і ці патрэбна дадатковая падтрымка. Мы заўсёды гатовы падключыцца да вырашэння актуальных пытанняў — ад працоўных нюансаў да дапамогі ў стварэнні камфортных і бяспечных умоў.

Нагадаем, што з першых дзён уборачнай кампаніі прафсаюзныя спецыялісты пастаянна выязджаюць у арганізацыі аграпрамысловага комплексу, праводзяць маніторынгі забеспячэння хлебаробаў гарачым харчаваннем, спецадзеннем, захавання тэхнікі бяспекі і аператыўна вырашаюць пытанні, якія ўзнікаюць. Акрамя таго, прадаўжае сваю работу і Міжгаліновы маніторынгавы цэнтр ФПБ, спецыялісты якога таксама гатовы прымаць звароты ад удзельнікаў жніва. Званкі прымаюцца штодня з 8.00 да 20.00 па адзіным нумары — 8 801 100 1111.

Алена КРАВЕЦ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю