Top.Mail.Ru

Прафсаюзы Беларусі перадалі навучэнцам Нараўлянскага каледжа сістэму дакладнага земляробства і навігацыі

Сустрэча прадстаўнікоў нацыянальнага прафцэнтра з навучэнцамі каледжа, як і з жыхарамі і работнікамі розных прадпрыемстваў рэгіёну, далёка не першая. Федэрацыя прафсаюзаў яшчэ з 2006 года аказвае ўсебаковую падтрымку Нараўлянскаму раёну — аднаму з найбольш пацярпелых пасля аварыі на ЧАЭС. Адрасная дапамога, садзейнічанне развіццю сацыяльных, культурных аб’ектаў і прадпрыемстваў — аказваецца розная дапамога ў стварэнні камфортных умоў для працы і жыцця людзей.


Пры гэтым, як падкрэсліў старшыня ФПБ Юрый Сянько, асаблівая ўвага надаецца таму, каб стварыць неабходныя ўмовы для моладзі, каб падрастаючае пакаленне атрымлівала якасную адукацыю, бачыла перспектывы на сваёй малой радзіме і ў краіне ў цэлым. Менавіта таму па ўзгадненні з прадстаўнікамі Нараўлянскага каледжа, які ў тым ліку спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў для сельскай гаспадаркі, было прынята рашэнне перадаць навучальнай установе сістэму дакладнага земляробства і навігацыі. Гэта ўклад прафсаюзаў у стварэнне сучасных умоў навучання, павышэнне ўзроўню прафпадрыхтоўкі навучэнцаў.

— Сёння многія прадпрыемствы абсталяваны па апошнім патрабаванні часу. У прыватнасці, нашы вытворцы выпускаюць сучасную тэхніку, трактары, якія працуюць з такімі сістэмамі дакладнага земляробства. Ёсць такія тэхналогіі і ў некаторых навучальных установах, але пакуль такіх прыкладаў няшмат, — адзначыў Юрый Сянько. — Укараненне гэтых тэхналогій у працэс навучання ў гэтым каледжы дазволіць моладзі разумець, з чым яны заўтра, выйшаўшы ўжо з рабочай спецыяльнасцю, сутыкнуцца ў штодзённай працы.

Пры гэтым лідэр нацыянальнага прафцэнтра адзначыў, што каледж стане базай для навучання новым тэхналогіям не толькі яго навучэнцаў, але і таксама работнікаў рэгіёну.

Навучэнцы Нараўлянскага дзяржаўнага каледжа ўжо з лета змогуць практыкавацца на новай тэхналогіі земляробства, якая павышае дакладнасць і эфектыўнасць работы ў полі. Сістэма ўнікальная — яе можна выкарыстоўваць і як трэнажор, і непасрэдна задзейнічаць пры правядзенні сельскагаспадарчых работ.

Неабходна адзначыць, што Федэрацыя прафсаюзаў у цэлым удзяляе асаблівую ўвагу пытанням сацыяльнай падтрымкі і абароны навучэнскай, студэнцкай і рабочай моладзі, выступае за пашырэнне сацыяльных гарантый для маладых спецыялістаў, развівае сістэму інстытута настаўніцтва.

Таксама падчас працоўнай паездкі ў раён прадстаўнікі нацыянальнага прафцэнтра па традыцыі ўсклалі кветкі да мемарыяла «Памяці адселеных вёсак», мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці. У праграме візіту і наведванне ААТ «Чырвоны Мазыранін». Прадпрыемства, дарэчы, прэзентавала новую лінію выпуску шматтыражнага ірысу.

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю