Напярэдадні навагодніх свят прафсаюзы Беларусі зноў далі старт маштабнай дабрачыннай акцыі для дзяцей. Ініцыятыва аб’ядноўвае прафсаюзы ўсіх узроўняў — ад ФПБ, яе сяброўскіх арганізацый да прафкамаў прадпрыемстваў.
Напярэдадні навагодніх свят прафсаюзы Беларусі зноў далі старт маштабнай дабрачыннай акцыі для дзяцей. Ініцыятыва аб’ядноўвае прафсаюзы ўсіх узроўняў — ад ФПБ, яе сяброўскіх арганізацый да прафкамаў прадпрыемстваў.
Яркія святы, гульні і квэсты, тэматычныя экскурсіі, творчыя майстар-класы і, вядома ж, падарункі — увагай і клопатам будуць ахоплены дзясяткі тысяч дзяцей па ўсёй краіне. У рамках акцыі кіраўніцтва і прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў, лідары абласных (Мінскага гарадскога) і галіновых прафсаюзаў сустрэнуцца з юнакамі са звыш 170 дзіцячых сацыяльных устаноў.
— Прафсаюзнай акцыі ўжо больш за 20 гадоў. За гэты час ініцыятыва набыла дзясяткі фарматаў яе правядзення. Але сутнасць засталася нязменнай: быць заўсёды побач з дзецьмі, дзяліцца цяплом і клопатам, ствараць навагодні настрой і асаблівыя святы, дзе важныя не толькі падарункі, але ў першую чаргу жывыя і шчырыя зносіны. Таму ўсе мерапрыемствы будуюцца менавіта на актыўным удзеле прафсаюзных актывістаў. Каб зрабіць навагодняе віншаванне па-сапраўднаму маштабным і, што немалаважна, адрасным, падрыхтоўка да іх вядзецца загадзя: важна даведацца пра жаданні і запатрабаванні хлопчыкаў і дзяўчынак. Сюрпрызы тады максімальна адпавядаюць запытам маленькіх жыхароў нашай краіны, атрымліваюцца радаснымі і карыснымі, — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай і сацыяльна-культурнай работы Станіслаў Валюк.
Акрамя непасрэдна віншавання дзяцей з навагоднімі святамі, аказваецца дапамога і сацыяльным установам. Так, толькі сёлета прадстаўнікі прафсаюзаў дапамогуць з набыццём бытавой тэхнікі (пральныя машыны, пыласосы, свяцільні, тэлевізары, праектары і інш.), медыцынскага абсталявання, спартыўнага і гульнявога інвентару, прылад для развіцця і творчасці і шмат іншага.
Трэба адзначыць, што акцыя — мерапрыемства не разавае. Гэта частка сістэмнай работы прафсаюзаў па падтрымцы дзяцей. Неабходная дапамога аказваецца круглы год — пры падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года, у летнюю аздараўленчую кампанію, Дня абароны дзяцей. Навагодні этап акцыі «Прафсаюзы — дзецям» працягнецца да сярэдзіны студзеня.
Алена КРАВЕЦ