Такая ініцыятыва была агучана на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, якое прайшло сёння ў Мінску.
Было адзначана, што фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа, якую праводзяць прафсаюзы, — гэта ў першую чаргу ўклад у захаванне здароўя людзей. Дарэчы, толькі за мінулы год больш за 700 тысяч чалавек прынялі ўдзел у розных спартыўных мерапрыемствах, арганізаваных прафсаюзамі. Гэта спартакіяды, турніры па розных відах спорту, турыстычныя злёты і іншыя формы актыўнага адпачынку.
На многіх прадпрыемствах сталі традыцыйнымі карпаратыўныя спаборніцтвы па футболе, валейболе, настольным тэнісе, дартсе, рыбнай лоўлі. У летні час становяцца папулярнымі сплавы па рэках і азёрах Беларусі на байдарках і сапбордынгу. Акрамя таго, прафсаюзы на месцах арганізуюць работу спартыўных і аздараўленчых секцый для работнікаў па інтарэсах, датуюць абанементы ў спартыўныя залы і басейны і інш. Усё гэта не толькі ўмацоўвае здароўе, але і садзейнічае згуртаванню працоўных калектываў.
Разам з тым, як падкрэсліў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, рэзервы і магчымасці для пашырэння гэтай работы ёсць.
Так, на пачатак бягучага года 14, 4 тысячы калектыўных дагавораў прадугледжваюць меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця і займаюцца фізічнай культурай і спортам. Гэта складае каля 80% ад агульнай колькасці калектыўных дагавораў.
У сувязі з гэтым бакі дамовіліся садзейнічаць пашырэнню практыкі ўключэння ў калектыўныя дагаворы норм, накіраваных на павышэнне асабістай зацікаўленасці кожнага работніка ў здаровым ладзе жыцця.
Як адзначыла намеснік старшыні ФПБ Таццяна Філімонава, сёння ёсць шмат станоўчых прыкладаў, якія паспяхова рэалізуюцца на месцах. Напрыклад, у калектыўных дагаворах шэрагу арганізацый ёсць нормы аб дадатковых выплатах работнікам, якія не хварэюць на працягу года, а таксама адмовіліся ад курэння. Прадугледжваюцца і ўзнагароджанне за прызавыя месцы пры ўдзеле ў спартыўных мерапрыемствах, датацыі на аздараўленчыя працэдуры і інш. Такі вопыт, які на практыцы даказаў сваю эфектыўнасць, паслужыць асновай для далейшай работы сацыяльных партнёраў па папулярызацыі спорту і ўмацаванні здароўя работнікаў.
Алена КРАВЕЦ.