Top.Mail.Ru
128

Прафсаюзы працягваюць аказваць падтрымку работнікам, занятым на прыборцы снегу

Надвор’е па-ранейшаму выпрабоўвае беларусаў на трываласць: снежны цыклон змяніўся моцнымі маразамі, якія трымацца ўжо практычна тыдзень. І ўвесь гэты час, нягледзячы на кліматычныя ўмовы, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі прадаўжаюць работы па прыборцы снегу.


У першыя суткі пасля снегападу больш за 20 тысяч прадстаўнікоў галіны працавалі і днём, і ноччу. У далейшым на працягу тыдня штодня — каля 5-7 тысяч чалавек. І на сёння ў асноўным наступствы снегападу ліквідаваны. Работы па ўтрыманні вуліц, дваровых тэрыторый, паркаў і сквераў у належным стане, вывазе снегу вядуцца ўжо ў планавым парадку.


Каб дадаткова падтрымаць работнікаў галіны, якія робяць усё неабходнае для камфорту беларусаў, галіновы прафсаюз работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання пры падтрымцы ФПБ працягвае акцыю «Сагрэй цяплом»: вадзіцелі спецтэхнікі, прыбіральшчыкі тэрыторый дадаткова забяспечваюцца гарачай гарбатай, комплексным харчаваннем непасрэдна па месцы правядзення работ.


Акрамя таго, асаблівая ўвага надаецца пытанню забеспячэння работнікаў неабходным спецадзеннем. Напрыклад, па ініцыятыве прафкамаў сістэмы «Мінскзелянбуда» дадаткова, з улікам вялікіх маразоў, закуплены больш уцепленыя рукавіцы, валёнкі. Пры неабходнасці прафсаюзамі таксама аказваецца падтрымка ў набыцці неабходнага інвентару. Таксама праводзіцца заахвочванне работнікаў.


З улікам далейшага захавання адносна нізкіх тэмператур, а таксама магчымых снегападаў, прафсаюз працягне акцыю па дадатковай падтрымцы работнікаў галіны.

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю