Top.Mail.Ru

Прагноз ЕАБР: па выніках года рост спажывецкіх цэн не перавысіць мэтавы ўзровень 7 %

У сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе Еўразійскі банк развіцця канстатаваў: у красавіку інфляцыя ў Беларусі склала 5,4 % у гадавым вылічэнні, захаваўшыся на ўзроўні сакавіка.


— Харчовая інфляцыя запаволілася да 6,3 % год да году пасля 7,8 % месяцам раней, — адзначаецца ў дакуменце.

Аналітыкі банка шмат у чым гэта звязваюць са зніжэннем цэн на сезонную агародніну і садавіну на 3,1 % у красавіку пасля іх росту на 3,5 % у сакавіку.

— Пры гэтым чакана паскорылася інфляцыя ў сектары паслуг — да 8,4 % год да году пасля 6 % месяцам раней — з прычыны індэксацыі тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, — звяртаюць увагу ў ЕАБР.
Спецыялісты банка адзначаюць той факт, што базавая інфляцыя запавольваецца чацвёрты месяц запар — да 5,9 % год да году пасля 6,4 % у сакавіку, што паказвае на ўстойлівасць дэзынфляцыйных працэсаў у эканоміцы.

— Прагназуем, што па выніках 2026 года рост спажывецкіх цэн не перавысіць мэтавы ўзровень 7 %, — рэзюмуюць аналітыкі ЕАБР.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю