У панядзелак, 29 верасня, у Беларусі чакаюцца начныя замаразкі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Пераважна ў паўднёвых рэгіёнах чакаюцца дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, днём месцамі парывісты. У паўночных раёнах Беларусі месцамі начныя замаразкі да −3 °С. На астатняй частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ў дыяпазоне ад +1 °С да +8 °С, а днём чакаецца 7–13 градусаў са знакам плюс.